Перайсці да асноўнага змесціва
РСП
Спецпадзея

Вечарына “Сябры Watch Docs Belarus”

Калі
Месца
Ruin Bar OK 16 (Кастрычніцкая, 16)
Што
Сустрэча

У мінулым годзе мы завербавалі Разбітае Сэрца Пацана - і культавыя пацаны глыбока запалі ў нашыя дзявочыя душы. Таму на закрытай вечарыне Watch Docs Belarus 2018 у культурным хабе ОК16 мы модна і па-пацанску зноўку будзем любавацца "розавым закатам" з РСП*.

____________

*Уваход толькі па запрашэннях (спасылка ніжэй)

Падтрымай нас на Талацэ!

Аўтаматам на вечарыну традыцыйна трапляюць валанторы і партнёры фесту: інтэлігенты, актывісты, крэатыўшчыкі, бізнэсоўцы - лепшыя людзі краіны. Таксама растрасці косці пад РСП, выпіць-закусіць “смузі-мафіны”, пазнаёміцца і патусавацца з намі можа кожны, хто ахвяруе 50 і больш рублёў на наш праект( і вечарынай наша падзяка не абмяжоўваецца).

Для самых шчодрых на раздачы шотаў папрацуе наш ірландскі госць, рэвалюцыянер і тэатрал, Лоуренс МакКёун. Далучайцеся, сябры!