Перайсці да асноўнага змесціва
Фільм "Вырасла, пакуль ты спала"
Кіно

Вырасла, пакуль ты спала

Калі
Месца
Кінатэатр Мір (Казлова, 4а)
Што
Кінапаказ

Рэжысёр: Марцін Саўтэр

2018 год, Польшча, 49 хвілін

Мова арыгіналу: Беларуская, Руская

Мова субтытраў: Ангельская

16+

Кранальная стужка распавядае пра беларуску Караліну Орсік, якая грае на альце, прымаючы ўдзел у канцэртах па ўсяму свету, але якая заўсёды вяртаецца ў адну вёску на Гродзеншчыне.

Калісьці ў звычайнай музычнай школе ў невялікім мястэчку Дзятлава яе заўважылі выкладчыкі з Беларускай музычнай акадэміі. Яе запрасілі на вучобу ў Польшчу. У Караліны было шмат канцэртаў у розных краінах, шмат падарожжаў, але яна заўсёды прыязджае ў родную вёску Аханяны да сваёй бабулі, якая яе выхавала.

Гэта сапраўднае падарожжа ў часе: з Еўропы на Усход. З вялікага горада ў маленькую вёску на ўскрайку леса, дзе жыве ўсяго каля 12 чалавек. Гэта падарожжа са свету музыкі Караліны у свет яе дзіцячых мар.