Перайсці да асноўнага змесціва
Фільм "Злачынства + пакаранне"
Кіно

Злачынства + пакаранне

Калі
Месца
Кінатэатр Мір (Казлова, 4а)
Што
Кінапаказ

Рэжысёр: Стывен Мэінг

2018 год, ЗША, 112 хвілін

Мова арыгіналу: Ангельская

Мова субтытраў: Руская

Фільм рэжысёра Стывена Мэйнга распавядае пра гісторыю супольнай барацьбы групы паліцэйскіх з Нью-Йорку і маладых прадстаўнікоў нацыянальных меньшасцяў супраць практыкі расавай квоты на арышты і позвы ў суд. Такія квоты – практыка, існаванне якой адмаўляе дэпартамент паліцыі Нью-Йорку, а штат Нью-Йорк абвясціў незаконнай.

Фільм "Злачынства + пакаранне"

«Злачынства + пакаранне» – вельмі асабісты і выключна глыбокі кінематаграфічны вопыт. Дзякуючы намаганням групы неабыякавых афіцэраў і аднаго незалежнага дэтэктыва, якія рызыкуюць сваімі кар’ерамі і бяспекай, сталася магчымым праліць святло на згубную практыку ў працы ўплывовага паліцэйскага дэпартамента Злучаных Штатаў, якая была бедствам акругі Нью-Йорк цягам дзесяцігоддзяў.