Перайсці да асноўнага змесціва
Стоп-кадр з фільма Зламаныя: жаночая турма у Хохенэку
Спецпадзея

Зламаныя: жаночая турма у Хохенэку

Калі
Месца
ok16 (Кастрычніцкая, 16)
Што
Кінапаказ

Рэжысёр: Аляксандр Лал, Фолькер Шлехт (Alexander Lahl, Volker Schlecht)
2016, Германія, 7 хвілін
Мова субтытраў: беларуская
Падтрымай Фестываль на Талацэ!

Бург Хохенэк – сумна вядомая жаночая турма ў ГДР, дзе з 1950 па 1990 гг. утрымліваліся не толькі жанчыны, якія здзейснілі злачынства, але і тысячы палітычных зняволеных. 

Стваральнікі фільма ўзгадваюць былых палітычных зняволеных Габрыэль Шэтцэр і Біргіт Уілшутц. Іх гісторыя – гэта перапоўненыя камеры, жорсткая гіерархія, бязлітасная штодзённасць, катаванні за драбнейшую правіну, страх, абразы, няпэўнасць і знясільваючая манатонная праца. Яны шылі вопратку і тавары штодзённага прызначэння, якія пасля дасылаліся на продаж у ФРГ. 

Зняволеныя замка Хохенэк вырабілі мільёны калготак, прасцінаў ды іншых безумоўна карысных прадметаў, даючы прыбытак абодвум бакам. Коштам узаемавыгоднай супрацы Усходняй і Заходняй Германіі стала прымусовая жаночая праца. 
 

 

>