Перайсці да асноўнага змесціва
Стоп-кадр з фільма Злавіць Хайдэра
Кінаноч

Злавіць Хайдэра

Калі
Месца
ok16 (Кастрычніцкая, 16)
Што
Кінапаказ

Рэжысёр: Наталі Боргерс (Nathalie Borgers)
2015 год, Аўстрыя, Германія, 91 хвіліна, без узроставых абмежаванняў
Мова субтытраў: руская. Субтытры адаптаваныя для людзей з парушэннямі слыху

Другі фільм Кінаночы

Падтрымай Фестываль на Талацэ!

Калі правая Партыя Свабоды трапляе ў кааліцыйны ўрад Аўстрыі, яе лідар Ёрг Хайдэр становіцца героем таблоідаў. Нягледзячы на папулісцкую рыторыку, негатыўную ацэнку дзеянняў Партыі як Еўрапейскім Саюзам, так і сродкамі масавай інфармацыі, Хайдэр з пераўтварае неарганізаваных прыхільнікаў скрайніх правых поглядаў у моцнага гульца вялікай палітыкі. Іх  ідэалогія  пачынае імкліва распаўсюджвацца па Еўропе.

У сваім фільме Наталі Боргэрс спрабуе даследаваць «феномен Хайдэра», патлумачыць, кім ён быў на самой справе: традыцыяналістам, фашыстам, карумпаваным япі або прагным да сусветнага прызнання народным лідарам. Вынікам працы рэжысёра стаў захапляльны, шматслойны дакументальны фільм не толькі пра супярэчлівую фігуру Ёрга Хайдэра, яго мэты, стратэгію і папулісцкія метады барацьбы за галасы і сімпатыі выбарцаў, але і пра страхі, расчараванні і надзеі ўсяго еўрапейскага грамадства, якое дазволіла такому палітыку, як Хайдэр, адбыцца і знайсці паслядоўнікаў па ўсім свеце.

Паказ фільма адбудзецца ў межах Кінаночы Фестываля Watch Docs Belarus!