Перайсці да асноўнага змесціва
Стоп-кадр з фільма Зруйнаваная памяць
Памяць

Зруйнаваная памяць

Калі
Месца
Кінатэатр Мір (Казлова, 4а)
Што
Кінапаказ

Рэжысёр: Цім Слэйд ( Tim Slade)
2016, ЗША, 85 хвілін, узроставыя абмежаванні: 12+
Мова субтытраў: руская
Субтытры адаптаваныя для людзей з парушэннямі слыху

Хочаш пабачыць фільм на вялікім экране? Падтрымай Фестываль на Талацэ!

Аўтар панятку «генацыд» Рафаэль Лемкін меркаваў, што разбурэнне гістарычных і культурных помнікаў недапушчальнае і мусіць вызначацца як элемент генацыда. На яго думку, за спробамі знішчэння той ці іншай нацыянальнай супольнасці, як правіла, ідуць дзеянні, скіраваныя на ліквідацыю яе гісторыі, унікальнай матэрыяльнай і культурнай спадчыны.

Шматлікія ўзброеныя канфлікты, разбуральныя сусветныя войны, злачынствы супраць чалавечнасці, якія адбыліся ў мінулым стагоддзі, не маглі не адбіцца на стане культурнага асяродку. Фактычна яны ператварыліся ў вайну супраць культуры, якая працягваецца і сёння.

Аднак разбурэнню супрацьстаіць адваротная ініцыятыва, скіраваная на абарону, выратаванне і ўзнаўленне. Вайна са спадчынай заўсёды сутыкаецца з упартым супрацьдзеяннем з боку адважных «рыцараў ад культуры», якія рызыкуюць, а часам і ахвяруюць жыццём, каб захаваць памяць пра тое, хто мы ёсць.

Цім Слэйд вядзе нас у захапляльны шлях па слядах вандалізма і гераізма, распавядае пра разбуральныя для культуры дзеянні Саюзнікаў у час барацьбы з нацыстамі цягам Другой сусветнай вайны, пра знішчэнне старажытнейшых помнікаў культуры ў Сірыі ды Іраку. Ад Варшавы і Дрэздэна праз Мостар і Сараева да Пальміры і Цімбукту.